Перадаць кнігі палітвязню Парфянкову не ўдалося
Грамадскі актывіст Рыгор Грык сабраў каля 40 кніг беларускіх і замежных аўтараў і 3 снежня спрабаваў перадаць іх у баранавіцкі следчы ізалятар № 6, дзе ўтрымліваецца палітвязень Васіль Парфянкоў.
Баранавіцкі следчы ізалятар
Намеснік начальніка СІЗА маёр Аляксандр Пупко адмовіўся паклікаць бібліятэкара для праверкі, ацэнкі і перадачы на захаванне прынесенай літаратуры. Параіўшыся з кіраўніцтвам турмы, Аляксандр Пупко заявіў Рыгору Грыку, што “нашай установе кнігі не патрэбныя.
— Я ведаю, што ў Баранавіцкай турме адбывае чарговае пакаранне палітвязень Васіль Парфянкоў. Яму неаднаразова пісалі лісты Арцём Бабей, Вячаслаў Сухарэбскі і іншыя, але адказаў не
атрымалі. Спадзяваўся, што хоць кнігі возьмуць для яго і іншых вязняў, — распавёў Рыгор Грык.
spring96.org