Перадхакейная «зачыстка» Мінску

Беларуская сталіца рыхтуецца да чэмпіянату свету па хакеі. У горадзе прыбіраюцца. Сярод іншага — пазбаўляюцца ад бамжоў, алкаголікаў і наркаманаў.



124_430x322.jpg

Як да гэтага ставяцца мінчукі, высвятлялі рэпарцёры "Белсата" з праграмы «Маю права».

«Шкада гэтых людзей, але калі бамжы ў горадзе – гэта не вельмі прыгожа», – гаворыць адна з рэспандэнтак. Шмат якія апытаныя падтрымліваюць такія «пачынанні» ўладаў, спасылаючыся на тое, што «горад мусіць быць чысты і прыгожы».

«А куды падзець гэтых бамжоў? І праз каго яны з’явіліся?» — пытаюцца іншыя і заўважаюць, што дзеяць трэба гуманна.

belsat.eu