Першая ў Беларусі прэзэнтацыя кнігі Андрэя Пачобута “Сістэма Беларусь” (фота)

Першая на абшарах Беларусі прэзэнтацыя кнігі Андрэя Пачобута “Сістэма Беларусь” адбылася ў Гродна. Агулам, кніга напісана для польскага чытача і паводле замовы польскага выдавецтва. Але і для беларускага грамадства гэтая кніга мае карысць, бо ўздымае праблемы, якія ўласцівы краінам, якія выйшлі з савецкай імперыі.



img_2746_rr.jpg

Кніга Андрэя Пачобута “Сістэма Беларусь”

Кажа аўтар кнігі, Андрэй Пачобут:

— Хацелася больш глабальна апісаць падзеі ў Беларусі. Таму, калі паступіла прапанова ад выдавецтва напісаць кнігу пра Беларусь, я пагадзіўся. Ініцыятыва сыходзіла ад выдавецтва. Я вельмі дбаў пра тое, каб ўсё было на падставе фактаў. Гэта бачна, калі пагартаць кнігу. У кнізе няма ніякіх вымыслаў.

Прэзэнтацыя кніжкі прайшла ў памяканні генеральнага консульства Польшчы ў Гродна.

img_2760_rr.jpg
img_2766_rr.jpg
img_2796_rr.jpg
img_2807_rr.jpg
img_2845_rr.jpg
img_2864_rr.jpg

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава