Першыя вынікі берасцейскай кампаніі “Народны кантроль”

Старшыня Берасцейскага гарадскога Савету дэпутатаў даў справаздачу перад выбарчышкамі ў перыядычным выданні “Брэсцкі веснік”.



spravazdacza.jpg

Дагэтуль актывісты грамадскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” неаднаразова звярталіся да Генадзя Масько з просьбаю патлумачыць дзе, калі і колькі ён правёў сустрэч з выбаршчыкамі. У адказ яны атрымлівалі адпіскі або ўвогуле старшыня гарсавету не рэагаваў на запыты.

"Мы задавалі Генадзю Масько шэраг пытанняў па ягонай камунікацыі з выбаршчыкамі", — адзначыў актывіст грамадскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”

Юры Жыдовіч:

— Ён нам распавёў, якія яны ўсе харошыя, як яны сустракаліся, як атрымлівалі звароты грамадзян, што вырашылі больш за 1400 пытанняў, як яны супрацоўнічалі з уладай. І ўсё ў гэтым напрамку — якія яны добрыя, каб выбіралі іх на наступнае скліканне.

Актывісты дагэтуль не дачакаліся справаздачы аб сваёй дзейнасці астатніх амаль сарака дэпутатаў мясцовых Саветаў. Лісты былі накіраваныя народным абраннікам напрыканцы мінулага года.

Беларускае Радыё Рацыя