Петыцыю ў падтрымку Ірыны Моцнай падпісалі амаль 12.000 чалавек
Анлайн-петыцыя ў падтрымку шматдзетнай маці з Клімавічаў Ірыны Моцнай, у якой улады спрабуюць забраць прыёмных дзяцей, набрала амаль 12 тыс. подпісаў — 11.727 подпісў на 19:00 1 кастрычніка.
Петыцыя накіраваная ў Клімавіцкі райвыканкам, мясцовы аддзел адукацыі, Магілёўскі аблвыканкам і абласное УУС.
«Сабраныя подпісы павінны прымусіць чыноўнікаў задумацца пра лёс дзяцей, а не пра свае крэслы, і разгледзець справу сям’і Моцных добрасумленна і згодна з законам. Дзецям не месца ў гушчы разборак паміж аддзелам адукацыі і прыёмнай сям’ёй. Аддзел адукацыі павінен абгрунтаваць расфармаванне дзіцячага дома з пункту гледжання закона», — заяўляюць аўтары петыцыі.
Азнаёміцца з тэкстам петыцыі і падпісаць яе можна тут.
Нагадаем, што, акрамя збору подспісаў у Інтэрнэце Ірына Моцная накіравала па сваёй праблеме адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле прэс-службы БХД