Пётр Кузняцоў: Улады адчуваюць пагрозу, калі застаюцца адзін на адзін з Масквой, якую вельмі баяцца
Медыяменеджар — аб вызваленні трынаццаці палітвязняў і чаканнях уладаў на гэты конт.
Заснавальнік рэсурсу «Сильные новости» ў эфіры «Свабода Premium» выказаў здагадку, што, вызваляючы людзей па амністыі, улады хочуць прамацаць, ці цікавая гэтая тэма на Захадзе.
— Няма разліку, што вызваленне трынаццаці чалавек можа
паўплываць на пазіцыю Захаду. Няма разліку, што нейкі дыялог ці гандаль
пачнецца з такога ўзроўню. Тым не менш беларускім уладам крытычна важна, усё
роўна якім спосабам, двухбаковыя адносіны з Захадам ажывіць.
У сённяшняй сітуацыі яны адчуваюць пагрозу: калі застаюцца
адзін на адзін з Масквой, якую вельмі баяцца. Усю выбарчую кампанію 2020 года
яны змагаліся менавіта з Расіяй.
Вызваленне першых палітвязняў — гэта міліметровы сігнальчык,
каб прамацаць, ці цікавая гэтая тэма на Захадзе. Паглядзець на рэакцыю ў
кулуарах, у еўрапейскіх курылках.
Але больш шырокі жэст, вызваліць 50 або 100 чалавек, яны не
могуць сабе дазволіць. Таму што грамадства гэта можа ўспрыняць як праява слабасці.
І сілавікі могуць пакрыўдзіцца: мы так стараемся, а ўсіх выпускаюць.
Паводле «Салідарнасці».