Пётр Рудкоўскі: Аналітыка і герменеўтыка або як не пакрыўдзіць чалавечую мову?
Лятучы ўніверсітэт працягвае цыкл публічных лекцый «Urbi et Orbi» («Гораду і Свету») у Віцебску. 23 лістапада слухачоў чакае сустрэча з філосафам і багасловам Пятром Рудкоўскім.
Прысутныя атрымаюць магчымасць быць сведкамі адразу некалькіх падзей. Першая з іх — публічная лекцыя «Аналітыка і герменеўтыка або Як не пакрыўдзіць чалавечую мову?» Спадар Пётр прапануе заглыбіцца ў гісторыю двух філасофскіх накірункаў — герменеўтыкі і аналітычнай філасофіі. Акцэнтуючы ўвагу на падабенствах і адрозненнях паміж імі, лектар распавядзе пра прыклады іх прымянення ў межах літаратурнай крытыкі, палітычных дыскурсаў і штодзённай камунікацыі.
Другая падзея — прэзентацыя новай кнігі філосафа «Вялікі выбух у малой Галілеі». Уяўляючы сабой прадукт філасофска-багаслоўскіх рэфлексій, яна прапануе чытачам невялічкі экскурс у гісторыю хрысціянства і спробу адшукаць адказы на шэраг пытанняў. Што здарылася на мяжы «старой» і «новай» эры? Што ўяўляў сабой духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў час публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? І гэта толькі некаторыя тэмы.
На сустрэчу запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца філасофскімі, гістарычнымі і рэлігійнымі праблемамі і мае жаданне далучыцца да адкрытай прасторы мыслення Лятучага ўніверсітэта.
Публічная лекцыя Пятра Рудкоўскага «Аналітыка і герменеўтыка або Як не пакрыўдзіць чалавечую мову?» адбудзецца 23 лістапада 2013 года па адрасе: г. Віцебск, вул. Белабародава, 5, вялікая заля Музею «ВЦСМ» . Пачатак а15.30.
Прэзентацыя кнігі «Вялікі выбух у малой Галілеі» адбудзецца пасля лекцыі ў той жа залі, пачатак а 17.30
Уваход вольны!
Пётр Рудкоўскі — магістр філасофіі і багаслоўя, дактарант Варшаўскага ўніверсітэта, стыпендыят Інстытута грамадзянскай прасторы пры Універсітэце Лазарскага ў Варшаве, лаўрэат прэміі Льва Сапегі. Вядомы хрысціянскі публіцыст, аўтар кніг «Паўстанне Беларусі» (2007г.), «BiałoruskaideanarodowawXXIwieku» (Люблін, 2008) і шматлікіх артыкулаў у часопісах « Arche», « Наша вера» і штотыднёвіку «Наша ніва» . Запрашаем да прагляду відэа публічнай лекцыі «Слова ў абарону «неактуальнай» філасофіі» , якую Пётр Рудкоўскі прачытаў у межах цыкла «Urbi et Orbi» у Мінску (сакавік, 2012): частка першая, частка другая. Таксама прапануем інтэрв’ю напярэдадні лекцыі.