Платформа «Голас» запускае апытанне ў падтрымку Каардынацыйнай рады

На сесіі Еўрапарламента 17 верасня Каардынацыйная рада была названая "пераходным прадстаўніцтвам народа". Платформа "Голас" ладзіць ананімнае апытанне ў падтрымку Рады, якое дазволіць прызнаць яе ўпаўнаважаным прадстаўніком народа ў дыялогу з уладамі.

ekranny_zdymak_z_2020_09_17_14_39_10.png


Вынікі апытання мусяць пацвердзіць, што беларусы згодныя са статусам КР як свайго прадстаўніка, які будзе ўдзельнічаць у перамовах і дамагацца выканання наступных патрабаванняў:

  • вызваліць палітвязняў, спыніць рэпрэсіі;
  • прыцягнуць да адказнасці вінаватых у забойствах і гвалце;
  • правесці новыя сумленныя выбары.

Апытанне праводзіцца тут да 22 верасня: трэба адправіць чат-боту @golosby_bot каманду / апытанне або дачакацца аўтаматычнага паведамлення ад бота.