Плюс 1182, мінус 9. Міністэрства аховы здароўя выдала сутачную статыстыку па каранавірусе
За суткі ў краіне зарэгістраваныя 1182 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1321 пацыент. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Памерлі, па афіцыйных дадзеных, зноў 9 чалавек.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя
301328 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 292 186 пацыентаў, якія
памерлі 2087.
За мінулыя суткі выканана 19 тыс. 484 тэсту. Усяго ў краіне
праведзена 5 млн 082 тыс. 735 тэстаў.
У Беларусі ўжо выяўлены новы штам
каранавіруса — Брытанскі, нагадвае тым часам TUT.BY. Яго першыя ўзоры беларускія спецыялісты знайшлі ў тых, хто прыехаў з-за мяжы — з Польшчы, Украіны, Егіпта. Яшчэ некалькі станоўчых узораў
атрыманыя ў інфіцыраваных на тэрыторыі краіны. Брытанскі штам заразней, чым ранейшыя віды, і больш эфектыўна перадаецца сярод больш маладых
груп насельніцтва, паводле папярэдніх высноў, ён адрозніваецца большай
смяротнасцю.
У Беларусі ад каронавіруса цяпер прышчапляюць медыкаў і
педагогаў. Вакцынацыя ідзе расійскім «Спадарожнікам V». 26 лютага 2021 года ў нас
выпусцілі пробную серыю гэтай вакцыны. Першыя 15 тысяч ампул валідацыйнай
партыі з «Белмедпрэпаратаў» праходзяць экспертызу ў расійскім цэнтры
Гамалеі.
Плануецца, што ўсіх жадаючых пачнуць прывіваць вакцынай, выпушчанай на
айчынным фармпрадпрыемстве, з красавіка.