Польскае консульства ў Брэсце ўсталявала рэкорд выдачы віз
Упершыню з моманту далучэння Польшчы да Шэнгенскай дамовы Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце выдала 100 тысяч віз на працягу года. "Пераадоленне мяжы ў 100 тысяч віз на працягу года з'яўляецца вялікай падзеяй для ўсяго консульства, а асабліва для візавага аддзела, — паведаміла генеральны консул РП у Брэсце Ганна Навакоўска. — Сёлета мы ўжо выдалі на 56% больш віз, чым у папярэднім годзе. Гэта нават больш, чым у 2009 і 2010 гадах разам узятых".
Упершыню з моманту далучэння Польшчы да Шэнгенскай дамовы Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце выдала 100 тысяч віз на працягу года.
"Пераадоленне мяжы ў 100 тысяч віз на працягу года з'яўляецца вялікай падзеяй для ўсяго консульства, а асабліва для візавага аддзела, — паведаміла генеральны консул РП у Брэсце Ганна Навакоўска. — Сёлета мы ўжо выдалі на 56% больш віз, чым у папярэднім годзе. Гэта нават больш, чым у 2009 і 2010 гадах разам узятых".
Грамадзяне Беларусі могуць атрымаць візу дзякуючы працы 4 консулаў і 15 супрацоўнікаў — грамадзян РБ візавага аддзела. Па словах Навакоўскай, яны робяць усё магчымае, а часам і немагчымае, каб дапамагчы ўсім ахвотнікам атрымаць візу. Хоць, як адзначае генконсул, здараецца, што немагчыма выдаць візу своечасова па віне саміх грамадзян, галоўным чынам з-за занадта позняй падачы дакументаў. Не ўсё ўлічваюць, што віза шэнген афармляецца 14 дзён з моманту аплаты, нацыянальная — 7 дзён.
"Звяртацца за візай можна ўжо за 3 месяца да меркаванай паездкі. Калі ў вас ёсць віза, выдадзеная мінімум на 6 месяцаў, вы таксама можаце звяртацца за чарговай за 3 месяца да яе канчатка, не чакаючы заканчэнні тэрміна дзеяння папярэдняй", — нагадала Ганна Навакоўска.
Дарэчы, уладальнікам стотысячнай візы стаў вучань сярэдняй школы з Брэсцкага раёна, які выязджае на экскурсію ў Варшаву.
Паводле “Брэсцкай газеты