Польская пагранслужба паказала, як беларускія памежнікі нібыта дапамагаюць мігрантам пералазіць плот (відэа)
Памежная служба Польшчы апублікавала відэазапіс, зроблены з дапамогай цеплавізара ноччу на лініі мяжы з Беларуссю. Як сцвярджаецца, на відэа паказана, як беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам нелегальна перасекчы мяжу.
«Беларускі бок дапамагае нелегальным мігрантам
пераадольваць тэхнічны бар'ер на мяжы. Афіцэры [беларускай] памежнай службы
рэгулярна даюць абсталяванне і інструменты, неабходныя для незаконнага
перасячэння мяжы», — гаворыцца ў паведамленні польскіх памежнікаў.
Паводле reform.by.