Польскія памежнікі зафіксавалі 339 спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі
27 верасня польскія памежнікі зафіксавалі 339 спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Было затрымана 15 грамадзян Ірака, астатніх мігрантаў не ўпусцілі ў краіну, паведамляе польская памежная служба.
![faweauuxoae11gr.jpg faweauuxoae11gr.jpg](/img/v1/images/faweauuxoae11gr.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таксама былі затрыманыя чатыры «правадыры» — грамадзяне
Беларусі, Таджыкістана, Грузіі і Сірыі.
Паводле reform.by.