Польскую мяжу з боку Беларусі спрабаваў перайсці 51 мігрант
Памежная ахова Польшчы за 13 траўня зарэгістравала 51 спробу парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі.
На ўчастку заставы ў Нарэўцы мяжу парушыла група з 31
чалавека, у тым ліку грамадзяне Ірака, Марока і Турцыі. Яны затрыманыя.
Яшчэ адна спроба была папярэджаная на ўчастку ў
Дубічах-Царкоўных. Тут мігранты перакінулі кладку праз драцяную загароду.
З пачатку траўня зарэгістравана ўжо больш за 500 спробаў
парушэння мяжы. Іх агульная колькасць за 2022 год перавысіла 5000.
Паводле reform.news.