У Гаазе адмовіліся разглядаць сведчанні польскага дэзерціра Эміля Чэчкі аб забойстве бежанцаў
Міжнародны суд у Гаазе не будзе разглядаць справу па факце сведчанняў польскага салдата-дэзерціра Эміля Чэчкі аб забойствах бежанцаў, паведамляе «Позірк».

Аб адмове паведамілі ў праўладным беларускім цэнтры сістэмнай
праваабароны, як і падаваў дакументы.
Эміля Чэчку знайшлі павешаным у мінскай кватэры 17 сакавіка. Яго пахавалі ў Беларусі.
У снежні падчас міграцыйнага крызісу польскі жаўнер Эміль Чэчка пакінуў месца службы і перайшоў мяжу з Беларуссю. Пазней у дзяржаўных СМІ ён абвінавачваў Польшчу ў злачынствах супраць мігрантаў, пацверджанняў яго слоў не было.