Польшча прадаставіць адлічаным беларускім студэнтам магчымасць навучання — Цапкала

Былы прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Валерый Цапкала паабяцаў беларускім студэнтам, адлічаным з-за ўдзелу ў пратэстах вучобу ў ВНУ Цэнтральнай Еўропы.

unnamed__1__57.jpg

"Мы дамовіліся з польскімі ўладамі, што калі студэнт будзе адлічаны за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, за сваю грамадзянскую актыўнасць, ён зможа працягнуць навучанне ў ВНУ Польшчы, Балтыі, Чэхіі і шэрагу іншых краін, якія падтрымалі ініцыятыву", - сказаў Цапкала падчас прамой трансляцыі.
Ён не стаў даваць студэнтам саветаў. "Кожны студэнт хай сам вырашае як яму паступаць. Але хай ён памятае, што ён не адзін, што яго не кінулі, што калі страціць магчымасць вучыцца ў беларускіх ВНУ, то зможа вучыцца за мяжой", - сказаў Цапкала.
interfax.by