Павел Латушка размаўляў пра сітуацыю ў Беларусі
У Польшчы адбыблася сустрэча парламенцкай групы па справах Беларусі з Паўлам Латушкам, чальцом прэзідыума беларускай Каардынацыйнай рады.
У польскім Сейме парламенцкая група па справах Беларусі сустрэлася з былым дыпламатам Паўлам Латушкам, каб абмеркаваць магчымасці ўрэгулявання палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
Як адзначыў старшыня групы дэпутат ад “Грамадзянскай кааліцыі” Роберт Тышкевіч (Robert Tyszkiewicz), падчас сустрэчы абмяркоўвалася пытанне дапамогі, якую Польшча можа аказаць беларускаму грамадству, паведамляе “Польскае радыё”:
— Нягледзячы на палітычныя падзелы
мы размаўлялі пра падтрымку з боку польскай дзяржавы, — сказаў Роберт Тышкевіч. — Парламенцкая група па
справах Беларусі аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх палітычных фракцыі ў польскім
Сейме. Мы хочам дзейнічаць разам з мэтай падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў
Беларусі. Вельмі важная справа пра якую мы таксама гаварылі, гэта актывізацыя
Еўрасаюза. Традыцыйная роля Польшчы — быць амбасадарам свабоднай, незалежнай і
дэмакратычнай Беларусі ў Еўрапейскім Саюзе.
Павел Латушка падзякаваў за падтрымку і падкрэсліў,
што Каардынацыйная рада зацікаўленая ў вырашэнні сітуацыі ў Беларусі шляхам
дыялогу паміж уладамі і грамадствам у рамках дзеючага заканадаўства. Ён дадаў,
што меркаванні суседзяў Беларусі, Еўрасаюза і Расіі таксама важныя: “Несумненна,
іх голас і пазіцыя важныя для далейшага развіцця Беларусі. Гаворка не ідзе пра
нейкае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі, але пра далучэнне да працэсу
перамоваў па вырашэнні сітуацыі, якая ўзнікла ў краіне.”.
Павел Латушка пераконваў, што ўсялякія дзеянні, прадпрынятыя ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку крокі Еўрапейскага саюза супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, павінны супадаць з міжнародным правам: “Дапамога Еўрасаюза для беларуская грамадства, якое выказваецца за змены, а гэта большасць беларусаў, неабходная. Трэба дапамагчы людзям, якія пацярпелі ў выніку затрыманняў, судовых спраў; якіх пакараюць за тое, што хочуць адкрыта прадэманстраваць сваю пазіцыю”.
Павел Латушка заявіў, што беларусы, якія атрымліваюць інфармацыю з розных крыніц, не вераць заявам Аляксандра Лукашэнкі і дзяржаўнага тэлебачання аб спробах умяшальніцтва Польшчы ці Літвы ва ўнутраныя справы Беларусі.
— Я, як дыпламат з 20-гадовым стажам не магу назваць ніякая выпадку, калі Польшча, або Літва ўмешваліся ва ўнутраныя справы Беларусі. На жаль, я не магу гэтага сказаць пра іншых нашых суседзяў.
Нагадаем, у 2002-2008 гадах Павел Латушка былы амбасадарaм Беларусі ў Польшчы. Ён таксама быў міністрам культуры Беларусі. За падтрымку паслявыбарчых пратэстаў быў звольнены з пасады кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску. Цяпер ён з’яўляецца чальцом прэзідыума Каардынацыйнага савета, ініцыяванага экс-кандыдаткай на прэзідэнта Беларусі Святланай Ціханоўскай.
Паводле www.polskieradio.pl