Польшча ў стане баявой гатоўнасці, з беларускага боку мяжы падцягнулі рэзерв сілавікоў
У Польшчы аб'яўлена баявая гатоўнасць, паведаміў у сваім Twitter кіраўнік Мінабароны краіны Марыюш Блашчак.
Паводле яго слоў, зараз на мяжы дзяжураць больш за 12 тысяч польскіх салдат, якія гатовыя абараняць польскую мяжу.
У той жа час да аховы беларуска-польскай мяжы прыцягнулі гродзенскі рэзерв, паведамляе РІА "Новости".
Такім чынам Дзяржпамежкамітэт Беларусі ўзмацніў ахову ўчастка мяжы, куды рухаецца вялікая група бежанцаў. Колькасць мігрантаў перавышае тысячу чалавек, у групе шмат жанчын і дзяцей. У ДПК заявілі, што ўцекачы не ўяўляюць пагрозы.
Сёння адбудзецца паседжанне антыкрызіснага штаба ўпраўлення Польшчы з удзелам прэм'ер-міністра краіны Матэвуша Маравецкага. Паседжанне будзе прысвечана сітуацыі на польска-беларускай мяжы.
Паводле Еўрарадыё