Праціўнікі акумулятарнага завода падалі каля дзесяці скаргаў у абласны суд

Каля дзесяці скаргаў у абласны суд падалі праціўнікі акумулятарнага завода ў Берасці. Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

sud_17.jpg

Актывісты не згодныя з пастановамі суда першай інстанцыі, — адзначыў эксперт у галіне права:
– Неўзабаве пачнуцца абласныя суды. Я ўжо ведаю пра два напэўна прызначаныя, але будуць яшчэ. Калі людзі адстоўваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, сваё права на мірны сход, права на тое, каб выказаць свае думкі, каб міжнародная супольнасць гэта ведала, што гэтыя правы парушаюцца, то чалавек мусіць прайсці ўсе неабходныя судовыя прыступкі.
Паводле Радыё Рацыя