Праціўнікі акумулятарнага завода сабраліся ў цэнтры Брэста

Актывісты абураныя, што экспертаў і грамадскасць не пусцілі на завод, калі яго наведвалі старшыня гарвыканкаму Аляксандр Рагачук, з дзяржаўнымі СМІ і прадстаўніком адміністрацыі СЭЗ «Брэст», паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН.

d09eca4a_5b67_4220_8eb3_3c456bfd89d3_w1023_r1_s.jpg

ТАА «АйПауэр» выключыла са спісу актывістаў Дзмітрыя Бекалюка і Дзям’яна Лепясевіча за тое, што яны нібыта з'яўляюцца адказчыкамі ў судовым разборы аб абароне дзелавой рэпутацыі «АйПауэр». Актывісты лічаць, што спецыялістаў не пусцілі свядома, паколькі заводу «ёсць што хаваць».
Міліцыя праз мегафон папярэджвала сабраных аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.
Па словах Бекалюка, яны хацелі паглядзець, што рэальна адбываецца на прадпрыемстве. Яны лічаць, што пасля распараджэння аб прыпыненні будаўніцтва завода ў пачатку лета прадпрыемства ажыццяўляла вытворчую дзейнасць. Таксама ён адзначыў, што ў спісе для наведвання завода ад грамадскасці з'явіліся людзі, якіх яны не заяўлялі.
«Улічваючы, як у нас правялі парламенцкія выбары, у гэты спіс можна было б уключыць як «спецыяліста» Марыю Васілевіч (Міс Беларусь, абраная падчас парлямэнцкіх выбараў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў)», — пракамэнтаваў Бекалюк.
Ён заявіў, што кампанія супраць завода будзе працягнутая.
Пасля сустрэчы на плошчы, якая працягвалася прыкладна да 12.40, праціўнікі будаўніцтва завода прайшлі па цэнтральных вуліцах Брэста — Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра «Беларусь».