Працяг гісторыі блогера Павука: суддзя ўзяў самаадвод
Суддзя Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Уладзімір Васілеўскі заявіў самаадвод у справе пазову Андрэя Павука на дзеянні дзяржаўных службоўцаў раённага выканаўчага камітэта і райсавета.

Андрэй Павук. Фота з фэйсбука
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку сам блогер.

Фота з фэйсбука Андрэя Павука
Суддзя ўзяў самаадвод пасля таго, як учора ў перапынку судовага паседжання Андрэй Павукзнайшоў аркуш з судовым выракам па сваёй справе, які згубіў памочнік пракурора Шыбут. Папера сведчыла, што рашэнне было гатовае яшчэ да пачатку паседжання.
Нагадаем, Андрэй Павук патрабаваў дазволіць яму прысутнічаць на планёрках Акцябрскага райвыканкама, а таксама на раённых сесіях дэпутатаў.