Судовае рашэнне было гатовае да пачатку паседжання (фотафакт)
Блогер Андрэй Павук выклаў цікавы фотаздымак з суда, у якім патрабаваў дазволіць яму прысутнічаць на планёрках Акцябрскага райвыканкама, а таксама на раённых сесіях дэпутатаў.

"15 хвілінны перапынак у судзе. Памочнік пракурора забыўся шпаргалку з прынятым рашэннем. Яшчэ не выслухоўвалі тлумачэнні і довады" — напісаў Павук на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
У перапынку паседжання Андрэй Павук знайшоў аркуш з судовым выракам па сваёй справе, які згубіў памочнік пракурора Шыбут.
Нагадаем, сябра БАЖ блогер Андрэй Павук дамагаўся права прысутнічаць на планёрках Акцябрскага райвыканкама. Райвыканкам яму адмовіў і Павук вырашыў звярнуцца ў суд.