Працягваецца набор у Акадэмію студэнцкага лідарства

«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» запрашае актыўных студэнтаў да ўдзелу ў адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідарства»

asl_nabor_bel_1.jpg


Праграма будзе доўжыцца з сакавіка па май 2017 і складаецца з трох семінараў, адукацыйнага візіту і рэалізацыі ўласнага праекта:
1 семінар: уводзіны ў тэматыку студэнцкага руху і вышэйшай адукацыі ў Беларусі; 2 семінар: навучанне асновам праектнага менеджменту, кіраванню рызыкамі і планаванню дзеянняў для рашэння праблем ва ўніверсітэце; 3 семінар: развіццё навыкаў публічных выступаў і перамоў з адміністрацыяй, а таксама тэмы, абраныя ўдзельнікамі самастойна (напрыклад, SMM, інфармацыйная бяспека, самаматывацыя і г.д.); Адукацыйны візіт: знаёмства з еўрапейскімі арганізацыямі студэнцкага самакіравання і грамадзянскай супольнасці;Акрамя гэтага, на працягу ўсяго навучання праводзяцца анлайн-заняткі. 

asl_nabor_bel_2.jpg


У Акадэміі праводзіцца набор на 4 факультэта: Правы студэнтаў, Якасць адукацыі, Студэнцкае самакіраванне і Публічныя кампаніі. Кожны з іх вядуць дасведчаныя ментары.
ЦРСІ прапануе 20 стыпендый для кандыдатаў. Для ўдзелу неабходна запоўніць форму  ці даслаць ліст з апісаннем вынікаў, якія вы жадаеце атрымаць ад праграмы, на belstudacademy@gmail.com і прайсці анлайн ці вочную гутарку.Дэдлайн падачы заявак – 5 сакавіка.
Больш падрабязную інфармацыю пра факультэты і ментараў Акадэміі можна знайсці на сайце studacademy.by ці на старонцы ВКонтакте.