Працоўная пенсія — не для ўсіх
Працоўная пенсія будзе налічвацца толькі тым беларусам, хто плаціў унёскі ў ФСАН больш за 10 гадоў. Пра гэта гаворыцца ва ўказе Лукашэнкі N389 ад 3 верасня 2013 года.
Згодна з дакументам, «з 1 студзеня 2014 г. права на працоўную пенсію па ўзросце, за выслугу гадоў прадастаўляецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай
абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні не менш за 10 гадоў».
Нагадаем, раней гэты крытэр абмяжоўваўся 5 гадамі.
Таксама ў дакуменце адзначаецца, што гэтае рашэнне прынятае «у мэтах рацыяналізацыі выдаткаў сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання».
interfax.by