Пратэст на беларуска-польскай мяжы
Польскія кіроўцы пратэставалі на КПП “Тарэспаль” на польска-беларускай мяжы. Пратэстоўцы выступаюць супраць высокіх штрафаў за незаконныя перавозкі грузаў праз мяжу.
Людзі патрабавалі выразных правілаў па перавозцы тавараў праз мяжу, асабліва што тычыцца паліва і цыгарэтаў. Кіроўцы таксама патрабуюць, каб штрафы, якія ў апошнія гады рэзка ўзраслі, былі нашмат ніжэйшымі.
Некалькі дзён таму на сайце Бяла-Падляскай мытні з’явілася інфармацыя аб тым, што плануецца прыняць меры, накіраваныя на ліквідацыю камерцыйнага імпарту паліва з суседніх краін. У ёй
гаворыцца, што кантрабанда цыгарэт, спіртнога і паліва становіцца сталай крыніцай прыбытку для многіх грамадзян як Польшчы, так і сумежных краін. Такая сітуацыя не можа быць дапушчальнай, у сувязі з
гэтым у бліжэйшы час, магчыма, будуць прыняты абмежавальныя меры, зазначаецца ў паведамленні мытні.
Зараз штрафы за кантрабанду вагаюцца ў межах ад 170 да 3200 долараў у пераліку са злотых.