Прагноз надвор'я з удзелам бяздомнай беларускі атрымаў сем узнагародаў у Канах

Праект «Дні надзеі» быў адзначаны 6 срэбнымі ўзнагародамі ў катэгорыі PR, Direct, Promo & Activation і 1 бронзавай ў катэгорыі Media на міжнародным фестывалі рэкламы ў Канах.



biezdomnaja.jpg

Ідэя праекта, прапанаваная берлінскім офісам Saatchi & Saatchi, заключалася ў тым, каб распавесці грамадству, у якой складанай сітуацыі апынуліся бяздомныя людзі ва ўсёй Еўропе ў выніку асабліва халоднай зімы, і сабраць ахвяраванні, перадае тэлеканал «Дождж».

У студзені на працягу 20 дзён на тэлевізійных каналах 6 краін у эфіры прагнозу надвор'я з'яўляліся бяздомныя людзі. У Расеі праект быў прадстаўлены на тэлеканале «Дождж», дзе на працягу тыдня ў выпусках прагнозу надвор'я вядучымі выступалі бяздомныя людзі.

«За 5 дзён праекта мы пачулі гісторыі сямі чалавек. З некаторымі ўдзельнікамі праекта мы пасябравалі. Першай была Ірына Рыгораўна з Беларусі. Пасля ўдзелу ў нашым праекце фонд «Справядлівая дапамога» спрабаваў адправіць яе на радзіму, потым яна ляжала ў бальніцы, зараз за дапамогай не звяртаецца. Другі ўдзельнік праекта — Анатоль. Пасля ўдзелу ў нашых праграмах пачаў аднаўляць дакументы, уладкаваўся працаваць у Сергіевым Пасадзе. Алег пачаў працаваць у метрапалітэне ў кампаніі, якая дала яму інтэрнат.

Валянціна Фёдараўна працягвае судзіцца за статус вымушанага перасяленца. Валерый, калі працягваў працаваць, адпраўляў грошы ва Узбекістан, дзе ў яго засталася сям'я, але за дапамогай цяпер не звяртаецца. Зміцер з Валгаграда дапамогі апошнім часам таксама не просіць, хутчэй за ўсё, знайшоў працу, таму што звычайна з надыходам цёплага сезона большасць такіх людзей працаўладкоўваюцца на лецішчах. Эдуард таксама знік з поля зроку. Але двое з удзельнікаў прыходзілі да нас пасля завяршэння гэтага праекта з радаснымі прыемнымі навінамі пра тое, што цяпер іх лёс змяніўся», — распавядаюць арганізатары праекта.

charter97.org