Пракуратура Гродна хоча ліквідаваць уласніка Hrodna.life
Пракуратура Гродна падала ў суд пазоў на ліквідацыю ТАА «Гродналайфмедыя», якое з'яўляецца ўласнікам медыя-рэсурса Hrodna.life.
![photo_2021_08_02_14_35_19.jpg photo_2021_08_02_14_35_19.jpg](/img/v1/images/photo_2021_08_02_14_35_19.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Працэс аб ліквідацыі пачнецца 11 жніўня ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці.
За апошні год рэдакцыя Hrodna.life зазнала арышты, ператрусы і сумарна атрымала больш як $10 тысяч штрафаў.