Пракуратура ў Гомелі забараніла забіваць токам бяздомных жывёл
Па патрабаванні пракурора Гомеля спыненая практыка эўтаназіі безнаглядных жывёл незаконным спосабам.

TVK.TV
Як паведамляе тэлеграм-канал Генеральнай пракуратуры Беларусі, у ходзе праверкі выканання заканадаўства аб абыходжанні з жывёламі на тэрыторыі Гомеля быў выяўлены факт яўнага парушэння закона пры эўтаназіі безнаглядных жывёл.
Так, артыкулам 137 Грамадзянскага кодэкса вызначана забарона на жорсткае абыходжанне з жывёламі, якое супярэчыць прынцыпам гуманнасці.
У парушэнне норм заканадаўства супрацоўнікі КУП «Спецкамунтранс» у Гомелі працяглы час забівалі безнаглядных жывёл з выкарыстаннем самаробнага абсталявання ў выглядзе электраізаляцыйнай штангі з токаправодным наканечнікам. Справа ў тым, што электрычны ток толькі спыняў працу сэрца без страты прытомнасці, а гэта сведчыла аб негуманнай эўтаназіі і перадсмяротных пакутах жывёл.
Па загадзе пракурора Гомеля незаконная практыка забойства жывёл спыненая, абсталяванне дэмантавана.