Прапанова Уладзіміра Някляева далучыцца да супольнай працы з Радай БНР, знайшла міжнародную падтрымку
25 сакавіка бягучага года ў Нью-Ёрку адбылося ўрачыстае пасяджэнне прадстаўнікоў беларускай дыяспары з нагоды 94-х угодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
На гэтым сходзе была прынята рэзалюцыя, якую мы прапануем вашай увазе.
Рэзалюцыя
25 сакавіка бягучага года ў Нью-Ёрку адбылося ўрачыстае пасяджэнне прадстаўнікоў беларускай дыяспары з нагоды 94-х угодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
На гэтым сходзе была прынята рэзалюцыя, якую мы прапануем вашай увазе.
Рэзалюцыя
Мы, удзельнікі ўрачыстай імпрэзы ў гонар 94-х угодкаў абвешчання незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якія сабраліся 25 сакавіка 2012 году ў грамадзкай залі Катэдральнага сабору сьв. Кірылы
Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк), пасьля выслуханых дакладаў, спавешчаньняў і прывітаньняў
канстатуем:
ідэі незалежнасьці, нацыянальнай годнасьці, дэмакратыі, правоў чалавека, закладзеныя ў падмурак беларускай дзяржаўнасьці стваральнікамі БНР у1918 годзе, — слушныя, трывалыя, адзіна
правільныя; яны апаноўваюць розумы й сэрцы ўсё большай колькасьці беларусаў, і мы, тут прысутныя, пацьвярджаем нашую гатовасьць працаваць дзеля іх ажыцьцяўленьня;
ухваляем:
дзейнасьць грамадзкіх арганізацыяў, партыяў і асобных дзеячаў, скіраваную на пашырэньне ідэяў 25 Сакавіка сярод насельніцтва Беларусі, асабліва — моладзі, а таксама на здабыцьцё
прыхільнасьці й паразуменьня з боку дэмакратыяў сьвету да гераічнага змаганьня нашых суродзічаў з “апошняй дыктатурай Эўропы;
заклікаем:
пашыраць выказаную Уладзімерам Някляевым, лідэрам кампаніі “Гавары праўду ды падтрыманую шэрагам грамадзкіх і палітычных дзеячаў Беларусі прапанову пра далучэньне змагароў на
Бацькаўшчыне да працы Рады БНР, легітымнага беларускага ўраду ў выгнаньні, паслядоўнага й маральна адказнага выказьніка нацыянальных беларускіх інтарэсаў.
25 сакавіка 2012 году
Бруклін, Нью-Ёрк
Уладзімір Някляеў, zapraudu.info