Праваабаронцу «Human Constanta» Насту Лойка адпусцілі пасля допыту
Сёння пасля допыту і 72 гадзін затрымання Насту вызвалілі.
Пра гэта паведамляецца ў фэйсбуку праваабарончай арганізацыі «HumanConstanta».
Наста Лойка знаходзіцца ў статусе падазраванай. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні ў нявыплаце падаткаў» па справе супраць кіраўніцтва «Вясны». Яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і абавязацельствам аб яўцы.
«Вясна»