Затрыманы вядомы гродзенскі блогер
Сёння быў затрыманы вядомы гродзенскі блогер Вадзім Ермашук, паведамляюць праваабаронцы

Сёння днём Вадзім наведаў суд трох гродзенак, а пасля паехаў у Шчучын здымаць гумарыстычны ролік для свайго Instagram. Менавіта ў Шчучыне ён і быў затрыманы.