Праваслаўныя вернікі святкуюць Вербніцу

За тыдзень да Вялікадня вернікі адзначаюць свята ўрачыстага ўваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім.  



127094.jpg

У гэты дзень болей за дзве тысячы год таму іудзеі сустракалі Ісуса як месію, яго віталі спевамі, дарогу засцілалі адзеннем і пальмавымі галінкамі, якія значна пазней сталі замяняць на вярбу. Адсюль і назва — Вербная нядзеля, Вербніца. За гэтым святам пачынаецца Вялікі тыдзень, апошнія дні вялікага паста, які папярэднічае Вялікадню.
 

Вернікі сёння наведваюць храмы, каб асвяціць галінкі вярбы, якія сімвалізуюць перамогу жыцця над смерцю — Уваскрэсенне Хрыстова. У народных уяўленнях вярбе прыпісваецца магічная сіла, здаўна лічылася, што яна можа надзяляць здароўем і энергіяй людзей і быдла, ахоўваць ад хваробаў і нячыстай сілы, бараніць дом ад пажару і нават адшукваць скарбы.