«Правесці ў сваіх калектывах сходы за каго галасаваць»
Арганізацыя Кастрычніцкага раёну ветэранаў Гродна правяла сход ды раздала ўсім, хто прыйшоў, інструкцыя, як правільна галасаваць.

На сходзе 4 лістапада арганізацыя Кастрычніцкага раёну ветэранаў г. Гродна правяла сустрэчу адразу ж трыма праўладнымі кандыдатамі па акругах №49, 50 і 51 — Ірынай Луканскай, Аленай Патапавай і Ліліяй Кір’як, паведамляе "Гарадзенская Вясна".

На сустрэчы раздаваліся інфармацыйныя матэрыялы пра кандыдатак, а таксама друкаваныя інструкцыі як весці інструктаж і як "правільна" прагаласаваць. Агітацыйныя матэрыялы кандыдатак і інструкцыі былі акуратна раскладзены ў файлах і раздаваліся ўсім прыйшоўшым. Асабліва пікантна выглядае другі пункт рэкамендыцыі: "Правесці ў сваіх калектывах сходы за каго галасаваць".
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"