Правесці пікет каля амбасады Беларусі ў Маскве не даў... Статут ААН

Прэфектура Цэнтральнай акругі Масквы забараніла праводзіць пікет салідарнасці з беларускімі журналістамі каля амбасады Беларусі ў Расіі. Афіцыйная прычына адмовы — супярэчнасць мэтаў пікету Статуту Арганізацыі аб'яднаных нацый. Пра гэта ў сваім блогу сацыяльнай сеткі Facebook паведаміла адна з ініцыятараў правядзення акцыі расійская журналістка Вікторыя Іўлева.



0qlojw_w465h262.jpg

"Інфармуем, што ў адпаведнасці са Статутам ААН, пастаянным членам якога з'яўляецца РФ, ні адна дзяржава не мае права ўмешвацца прама або ўскосна па якой бы тое ні было прычыне ва ўнутраныя і знешнія справы іншай дзяржавы", — гаворыцца ў адказе з прэфектуры.


На пытанне журналісткі, "хто ж гэта такую ерась прыдумаў і наўпрост ўтоесніў нас, траіх грамадзян Расіі (ну і, адпаведна, усіх, хто вырашыць да нас далучыцца), з самой дзяржавай", супрацоўніца прэфектуры заявіла, што дадзеная норма дзейнічае ўжо пяць гадоў.


Разам з тым, як паведамляе Вікторыя Іўлева, за мінулыя два гады яна асабіста ўдзельнічала ў пікетах каля амбасадаў Беларусі (27 снежня 2010 года) і Узбекістана (11 лютага 2010 года і 18 мая 2012 года). "Гэта значыць, увесь гэты час група зухаватых грамадзян упарта парушала статут самай галоўнай сусветнай арганізацыі, і ніхто на гэта не звяртаў увагі. ААН праспала здзекі з сябе, расійскі плявок у твар уласнаму статуту, ніяк не абурылася і не выключыла Расію з сяброўства ў сабе!" — адзначыла журналістка.

www.telegraf.by