Прэс-рэліз Руху "Маладая Беларусь"

У пятніцу, 4 лістапада, на аднаго з кіраўнікоў Віцебскай арганізацыі Руху "Маладая Беларусь" Тараса Сургана быў здзейснены напад, калі ён вяртаўся дадому з працы. Невядомыя маладыя людзі знянацку падышлі да Тараса, папрасілі запаліць і пачалі збіваць. Тарас не здолеў нічога супрацьпаставіць ім, яго збілі і парэзалі нажом невядомыя, пасля чаго збеглі.

У пятніцу, 4 лістапада, на аднаго з кіраўнікоў Віцебскай арганізацыі Руху "Маладая Беларусь" Тараса Сургана быў здзейснены напад, калі ён вяртаўся дадому з працы. Невядомыя маладыя людзі знянацку падышлі да Тараса, папрасілі запаліць і пачалі збіваць. Тарас не здолеў нічога супрацьпаставіць ім, яго збілі і парэзалі нажом невядомыя, пасля чаго збеглі.
Як пракаментаваў сам Тарас Сурган: “Я неадкладна звярнуўся ў шпіталь хуткай дапамогі, дзе мне аказалі медыцынскую дапамогу. Але праз нейкі час увечары ў шпіталь прыехалі супрацоўнікі міліцыі і забралі мяне ў Лінейны аддзел унутраных справаў на транспарце, дзе трымалі і дапытвалі да 7 гадзінаў раніцы стоячы, нягледзячы на тое, што мне быў прадпісаны пасцельны рэжым, і лекары забаранілі знаходзіцца ў вертыкальным становішчы. Нягледзячы на ўсе мае заявы аб тым, што я не магу адказваць на пытанні следчага, мяне працягвалі дапытваць, а кіраўнік крымінальнага вышуку ЛАУС на транспарце Кутузаў здзекліва прапаноўваў мне легчы на падлогу, калі я кепска сябе адчуваю.
Падчас усяго допыту жонка Тараса безвынікова тэлефанавала супрацоўнікам міліцыі і патрабавала адпусціць Тараса дахаты і дапытваць яго там. Толькі пасля завяршэння допыту ў ЛАУС на транспарце актывіста адпусцілі. У той час, калі Тарас знаходзіўся ў міліцыі, да яго дахаты прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і правялі вобшук. Паказальна тое, што ніякай санкцыі на вобшук у іх не было, а Тарас праходзіць па справе як пацярпелы. Была вынятая ўся вопратка, у якой быў апрануты Тарас у момант падзеяў. 8 лістапада оперупаўнаважаны капітан міліцыі Шарычкоў І.П. прыехаў да Тараса дахаты і хацеў прымусова забраць яго ў аддзел для нефармальнай размовы, але Тарас адмовіўся і звярнуўся па тэлефоне да мясцовых праваабаронцаў. Пасля гэтага супрацоўнік міліцыі адступіў.
Сурган сказаў: “Пасля гэтых хамскіх і цынічных паводзінаў супрацоўнікаў міліцыі і ўвогуле ўсіх гэтых падзеяў у мяне як грамадзяніна РБ няма ніякага даверу да супрацоўнікаў міліцыі.
Тарас звязвае гэтыя  падзеі з тым, што апошнім часам на актывістаў Віцебскай арганізацыі руху “Маладая Беларусь узмацніўся ціск з боку міліцыі і спецслужбаў па розных напрамках: раней двух актывістаў “Маладой Беларусі звольнілі з працы па палітычных матывах, былі адміністрацыйныя арышты і затрыманні.