Прэзідэнт Латвіі прагаласаваў супраць прызнання рускай мовы другой дзяржаўнай
Прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш прагаласаваў супраць прызнання рускай мовы другой дзяржаўнай, паведамляе «Інтэрфакс».
«Прэзідэнт прагаласаваў, падтрымаўшы латышскую мову», - паведаміла ў суботу прэс-сакратар кіраўніка Латвіі Ліга Крапане.
У суботу ў Латвіі праходзіць рэферэндум аб унясенні паправак у канстытуцыю, якія б надавалі рускай мове статус другой дзяржаўнай. Для таго каб руская мова стала дзяржаўнай, павінны прагаласаваць не
менш за палову грамадзян, гэта значыць больш за 770 тысяч чалавек.
Прэзідэнт лічыць, што латышская мова павінна застацца адзінай дзяржаўнай у краіне. «Газета.Ru»
Паводле «Газета.Ru»