Прэзентацыя сайта PALITVIAZNI.INFO

29 лістапада будзе прэзэнтаваны інфармацыйны рэсурс palitviazni.info, на якім змешчаная інфармацыя пра лёсы людзей, якія пацярпелі за свае палітычныя перакананні.



20111026_1_action_metro.jpg

Партал з'яўляецца сатэлітным сайтам Праваабарончага цэнтру “Вясна", да развіцця якога далучылася польская арганізацыя Fundacjа Rozwoju Inicjatyw Demokratycznych.
У межах прэзэнтацыі адбудзецца прагляд дакументальнага фільму “Свечка праўды Алеся Бяляцкага". Відэасюжэт распавядае пра жыццё і дзейнасць праваабаронцы, які па палітычна матываваных абвінавачваннях ад 4 жніўня 2011 году знаходзіцца за кратамі.
Месца правядзення: сядзіба партыі БНФ (г.Мінск, вул. Чарнышэўскага 3). Пачатак а 18.00. Уваход вольны.

Паводле інфармацыі Асамблеі НДА