Прэзентаваны iнтэрактыўны сойм Іnterpolit-Аdradžennie
З снежня ў Варшаве адбылася прэзэнтацыя Iнтэрактыўнага Сойму InterPolit-Adradžennie, які ўключае ў сябе магчымасьці грамадзка-палітычнай сацыяльнай сеткі.
Рэсурс прэзентавалі Зянон Пазьняк (Старшыня Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі-БНФ, аўтар Канстытуцыі Iнтэрактыўнага Сойму InterPolit-Adradžennie), Ігар Коктыш (заснавальнік Iнтэрактыўнага Сойму InterPolit-Adradžennie), Зміцер Бародка (каардынатар кампаніі «Разам для Беларусі»).
Дзеля ажыцьцяўленьня мэтаў напісана Канстытуцыя Iнтэрактыўнага Сойму прапанаваны адмысловы мэханізм — стварэнне Iнтэрактыўнага Сойму InterPolit-Adradžennie, які абіраецца самымі ўдзельнікамі рэсурсу і дзейнічае на падставе сваёй прадстаўнічай рэйтынгавай легітымнасці.
Якраз на сябрах Сойму будзе трымацца мэтавая праца па стварэнні тэматыкі і кантэксту абмеркаванняў праблем Беларусі. Функцыя Iнтэрактыўнага Сойму перш за ўсё асветніцкая і салідарная, але з цягам часу і ў залежнасці ад абставінаў ён можа перарасці ў грамадска значнае ўтварэнне.
Зянон Пазьняк падкрэсліў, што ідэалягічнай асновай Iнтэрактыўнага Сойму ёсць Адраджэнне — ідэалогія беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.
Зміцер Бародка выказаў меркаванне аб тым, што "Сучасная барацьба за асноўныя дэмакратычныя каштоўнасці прадугледжвае — сучасны інструментарый. Інтэрпаліт, як першая нацыянальная сацыяльная сетка павінны стаць тым сродкам, які дазволіць беларускаму грамадству выйсці на больш якасны ўзровень у сваім змаганіі за свабоду і незалежнасць сваёй краіны".
Ігар Коктыш як заснавальнік InterPolit-Adradžennie адзначыў дэмакратычны прынцып функцыянаваньня новага рэсурсу і шырокія магчымасці ў акамуляцыі ўсёй актуальнай інфармацыі пра Беларусь, якая з’яўляецца ў Сеціве. Прытым канцэнтрацыю актуальнай інфармацыі ствараюць самі ўдзельнікі InterPolit-Adradžennie.
Ва ўмовах дэзінфармацыі і антыбеларускай палітыкі, якую праводзіць рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, праўдзівая інфармацыя, скіраваная на праблемы беларускай нацыі і грамадства, ёсць неабходным чыньнікам змагання з дыктатурай, за дэмакратыю, культуру і свабоду.