Прысягнуў Беларусі

13 лютага ў Слуцку прыняў вайсковую прысягу актывіст ПАГА “Рух “За Свабоду Алег Пронскі. Ён быў адзіным, хто чытаў тэкст па-беларуску. Павіншаваць Алега прыехалі паплечнікі па руху, мама і сябры. Ён будзе служыць у ракетна-зенітных войсках у Слуцку.

Алег Пронскі быў гвалтоўна прызваны ў войска. Яго з Мастоў накіравалі ў Слуцк для праходжання тэрміновай вайсковай службы. Каб суправадзіць Алега ў вайсковую частку, са Слуцку за ім прыехаў афіцэр і павёз толькі яго аднаго. Астатнія прызыўнікі з Мастоў будуць несці службу ў Гродна. Алег збіраўся вылучацца кандыдатам у дэпутаты Гродзенскага абласнога і Мастоўскага раённага Саветаў дэпутатаў.
Год таму, будучы студэнтам апошняга курса Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта, Алег адмовіўся ад супрацоўніцтва з КДБ, пра што адкрыта заявіў у прэсе.Зараз Пронскі будзе служыць у вайсковай частцы № 08 851 56 ракетна-зенітнай брыгады.
“Адчуваю сябе добра. Ужо прызвычаіўся да новага рэжыму жыцця. Ставяцца да мяне нармальна. Пакуль я прыехаў, ужо ўсе ведалі, хто я і чым займаўся ў цывільным жыцці. Бо звычайна за новенькімі афіцэраў не пасылаюць, — распавёў Алег Пронскі.
Даслаць Алегу паштоўку можна па адрасе: 223 610 , Мінская вобласць, г. Слуцк, вул. Гагарына в/ч 018 51 другі дывізіён.

Алесь Зарэмбюк