Прыватны пансіянат для састарэлых хочуць стварыць пад Лідай

Для адкрыцця першай у Беларусі прыватнай установы, дзе змогуць стала і часова пражываць бездапаможныя людзі, Лідскі райвыканкам шукае інвестара.

Аўтары ідэі ўпэўненыя, што паслуга будзе карыстацца попытам у занятых людзей, чые бацькі страцілі здольнасць да самаабслугоўвання.

Пад пансіянат прапануецца памяшканне былой школы ў вёсцы Дакудава Лідскага раёна. Гэта двухпавярховы цагляны будынак агульнай плошчай 1690 квадратных метраў з прылеглай тэрыторыяй 3 гектары.

У двух з паловай кіламетрах — Нёман, на адлегласці 100 метраў — рака Нарва, непадалёк сасновы лес.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лідскага райвыканкама і Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва гатовыя разгледзіць любыя прапановы.

Паводле сайта “Твой стыль
 
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: