Пры выпісцы з радзільняў сем’і будуць атрымліваць «бэбі-боксы»
Любы грамадзянін можа прыняць удзел у распрацоўцы змесціва падарункавых боксаў, якія з’явяцца ў кожнай радзільні краіны.

Для гэтага неабходна прайсці апытанне на сайце mamapro.by. Ужо восенню маладым сем’ям плануюць раздаваць наборы ў «тэставым рэжыме».
Што будзе ў наборах?
У наборы плануецца пакласці рэчы першай неабходнасці для бацькоў і немаўлят: сродкі гігіены, дзіцячая касметыка, сродкі штодзённага дагляду і здароўя, рэчы для немаўлят і маладых мам.
Хто займаецца распрацоўкай ідэі?
Падарункавыя боксы «МамаPro» распрацоўвае праект «PRO» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. «PRO» – гэта праект узаемадзеяння будучых бацькоў з вядучымі спецыялістамі сфер аховы здароўя, сацыяльнай абароны, адукацыі.
Паводле belsat.eu