Пры зборы подпісаў пачалі выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі? (фота)

На электронную скрыню кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прыйшоў ліст, у якім утрымлівалася інфармацыя аб выкарыстанні службы ўнутраных паведамленняў Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі для арганізацыі збору подпіcаў за дзеючага прэзідэнта ў гэтай установе. Да ліста далучана фота (скрыншот).



belgiss.jpg

“Вельмі цікава працуе служба ўнутраных паведамленняў у БелДІСС  (Беларускі Дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі): “Тым, хто мае пры сабе пашпарт, неабходна падыйсці ў аддзел кадраў і падпісацца ў падтрымку дзеючага прэзідэнта". Фота ў Facebook падзялілася ўдзельніца праекта EOTP. Месца падзей — БелДІСС", —  сказана ў лісце праваабаронцам.

Праваабаронцы гатовыя аказаць прававую дапамогу ў абскарджанні незаконных дзеянняў адміністрацый. Звязацца можна праз электронную скрыню viasna@spring96.org ці па тэлефонах: 8 (017) 394-63-11, +375 29 841-39-81.


spring96.org