Пункт пропуску «Махро» на мяжы з Украінай спыняе працу з сённяшняга дня
Міжнародны пункт пропуску «Махро» на беларуска-ўкраінскай мяжы з 11 кастрычніка часова спыняе працу. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.

Фота: gpk.gov.by
— У панядзелак з 09.30 у аўтадарожным пункце пропуску «Махро» на мяжы з Украінай пачнуцца будаўнічыя работы, — распавялі ва ўстанове.
Пра тэрміны заканчэння работ інфармацыі няма.
Дзяржпамежкамітэт рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак праз беларуска-ўкраінскую мяжу.