Рабочыя, чыноўнікі і сілавікі скардзяцца, што іх зганяюць на мітынг у падтрымку Лукашэнкі. Пагражаюць звальненнем
У нядзелю каля будынка ўрада ў Мінску, паводле інфармацыі TUT.BY, маюць намер правесці мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамляюць чытачы з розных рэгіёнаў, якіх прымушаюць паехаць у сталіцу.
Некаторыя здолелі
адмовіцца па тых ці іншых прычынах, а некаторыя — не, таму што пагражаюць
звальненнем.
Зазначым, што ў законны выхадны дзень ніхто не мае права прымушаць работнікаў прымаць удзел у мітынгах — гэта значыць, ад падобных прапаноў можна адмовіцца.
Калі ж работніку пагражаюць звальненнем за адмову прыняць удзел, то гэта з'яўляецца парушэннем працоўнага заканадаўства.