Работнікам «Магілёўхімвалакна» да Дня хіміка выплацілі па... 28 рублёў

У рэдакцыю «МогилевОнлайн» звярнуліся работнікі ААТ «Магілёўхімвалакно», якія распавялі, што да маючага адбыцца Дня хіміка (апошняя нядзеля мая, то ёсць заўтра) ім выплацілі па 30 рублёў. Супрацоўнікаў прадпрыемства абурыла не толькі суммма, якую яны называюць «смешнай», але і той факт, што з гэтай неверагоднай сумы яшчэ і... вылічылі падаходны падатак! У выніку на зарплатныя карткі паступіла па 28 рублёў.

910_himvolokno.jpg

«На «Магілёўхімвалакне» з нагоды Дня хіміка выдалі па 30 срэбранікаў, але з улікам падаходнага падатку іх стала 28. Дзякуй вялікі за такое стаўленне да людзей, зараз сядзім і думаем, куды іх засунуць сабе, каб выпадкова не згубіліся», — эмацыйна напісаў чытач.