Радыеактыўныя журавіны з Віцебска

На цэнтральным сельскагаспадарчым рынку Кішынёва ў продажы выяўлены радыеактыўныя журавіны.



У Рэспубліку Малдова яны дастаўлены кантрабандным шляхам з Віцебскай і Бранскай абласцей, гаворыцца ў прэс-рэлізе.



Па дадзеных Нацыянальнага ветэрынарнага дыягнастычнага цэнтра, утрыманне радыенуклідаў у ягадах перавышае норму ў два-тры разы, паведамляе timpul.md. Кіраўнік кішынёўскай гарадской паліцыі Сільвіу
Мушук дапускае, што журавіны маглі быць сабраныя ў Чарнобыльскай зоне.

На цэнтральным сельскагаспадарчым рынку Кішынёва ў продажы выяўлены радыеактыўныя журавіны.

У Рэспубліку Малдова яны дастаўлены кантрабандным шляхам з Віцебскай і Бранскай абласцей, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Па дадзеных Нацыянальнага ветэрынарнага дыягнастычнага цэнтра, утрыманне радыенуклідаў у ягадах перавышае норму ў два-тры разы, паведамляе timpul.md. Кіраўнік кішынёўскай гарадской паліцыі Сільвіу Мушук дапускае, што журавіны маглі быць сабраныя ў Чарнобыльскай зоне.

Партыя небяспечных ягад вынятая з рынкаў малдаўскай сталіцы, паліцыя вядзе расследаванне.

Паводле сайта “Народныя навіны Віцебска

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: