Рахункі «Кнігазбора» разблакавалі. Хутка супрацоўнікі атрымаюць першыя ў гэтым годзе заробкі

 Фінансавая блакада выдавецтва цягнулася амаль пяць месяцаў.

26c6f36d0caf63884f7cc3b6f46a9b59.png


У студзені да выдавецтва прыйшоў ДФР, пасля чаго рахункі заблакавалі, а дзейнасць «Кнігазбора» была амаль цалкам паралізаваная.
Акрамя блакавання рахункаў сілавікі забралі ў выдавецтве кампутар і 558 асобнікаў «Рэвалюцыі» Віктара Марціновіча.
Сёння кіраўнік установы Генадзь Вінярскі паведаміў, што рахункі разблакавалі і «Кнігазбор» вытрымаў такую «аблогу». Хутка супрацоўнікі атрымаюць першыя ў гэтым годзе заробкі.