Беларускія ўлады патураюць паўтору ўкраінскага Майдану

Свабода ўзяла інтэрв'ю ў кіраўніцтва «E.N.O.T. Corp» — расейскай ваенізаванай нацыяналістычнай арганізацыі, якая праводзіла ваенныя зборы з удзелам беларускіх школьнікаў.

Раман Целянкевіч

Раман Целянкевіч


Кіраўнік атраду расейскіх нацыстаў Аляксей Мільчакоў пацвердзіў Свабодзе, што ён з паплечнікамі займаецца ваеннай падрыхтоўкай беларускіх дзяцей і што ўлады Беларусі гэтаму не перашкаджаюць.
Гісторыя пра тое, як беларускіх дзяцей з Віцебску, Друцку і Талачына сёлета вазілі ў Расею на ваенныя зборы, дзе інструктарамі працавалі баевікі дыверсійна-штурмавой выведнай брыгады «Русіч», займела вялікі розгалас у беларускім грамадстве.Як раней даведалася Свабода ад камандзіра «Русіча» Аляксея Мільчакова, непасрэдны арганізатар гэтых трэніровачных лагераў — так званая «карпарацыя E.N.O.T.», а баевікі «Русіча» толькі працуюць там інструктарамі.

«Вадзянік» і яго абшчына

Узначальвае «E.N.O.T. Corp» Раман Целянкевіч (пазыўны «Вадзянік»), які асабіста браў удзел у вайне на Данбасе на баку сепаратыстаў. Ён сябра праўлення «Саюзу добраахвотнікаў Данбасу», а таксама кіраўнік падмаскоўнага аддзялення грамадскага руху «Народный собор» (на сайце руху хваляцца, што гэта менавіта яны ў свой час дамагліся прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўдзельніц «Pussy Riot»).

Раман Целянкевіч

Раман Целянкевіч


І сам Раман Целянкевіч, і арганізацыя «E.N.O.T. Corp» вельмі закрытыя для прэсы. Размаўляць праз тэлефон з карэспандэнтам Свабоды Целянкевіч адмовіўся, гэтаксама як і адказваць на пытанні ў пісьмовай форме. Замест гэтага «Вадзянік» прапанаваў арыгінальную форму інтэрв'ю, калі свае адказы ён агучвае ў відэароліку, які потым дасылаецца журналісту Свабоды.
Гэтыя адказы трансляваў намеснік кіраўніка «E.N.O.T. Corp» па сувязях з грамадскасцю і ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі Міхаіл Камаляткін. Прычым была зроблена заўвага, што гэта афіцыйная пазіцыя як Целянкевіча, так і наагул усёй арганізацыі «E.N.O.T. Corp».
На відэа Камаляткін з'явіўся на фоне сцяга «E.N.O.T. Corp», у чорнай кашулі з нашыўкамі — эмблема «янотаў» і расейскі манархічны сцяг, папулярны сярод расейскіх ультраправых арганізацыяў.


«У беларускай улады няма ніякіх аб’ектыўных падстаў для процідзеяння нашай дзейнасці»


«E.N.O.T. Corp» не адмаўляе арганізацыю трэніровачных лагераў з удзелам беларускіх школьнікаў.

Міхаіл Камаляткін

Міхаіл Камаляткін


Адказваючы на пытанне Свабоды наконт рэакцыі беларускіх уладаў на іхнюю дзейнасць, Камаляткін сказаў:
«Нас вельмі турбуе, што ўлады Беларусі недастаткова супрацьдзейнічаюць радыкальным празаходнім сілам, якія ўсё больш актыўна падрыхтоўваюць паўтор украінскага Майдану ў сваёй краіне. З гэтай жа прычыны ў беларускай улады няма ніякіх аб’ектыўных падстаў для процідзеяння нашай дзейнасці ў вашай краіне, зразумела, якая праводзіцца з выразным выкананнем усіх яе законаў».
Кіраўніцтва «E.N.O.T. Corp» ухілілася ад адказу на пытанне, з якімі канкрэтна беларускімі клубамі і арганізацыямі яны супрацоўнічаюць, адзначыўшы толькі, што ім цікавыя любыя клубы і арганізацыі, якія падзяляюць іхнія погляды.
Што тычыцца мерапрыемстваў, якія праводзяцца «E.N.O.T. Corp», то яны падзяляюцца на рэгулярны трэнінг і вялікія квартальныя зборы.
«На дадзены момант мы праводзім адны буйныя зборы ў квартал — гэта значыць чатыры мерапрыемствы ў год, імкнучыся кожны раз павышаць узровень (прыцягваць больш удзельнікаў, набіраць добры інструктарскі склад і даваць якасны матэрыял, які ўжываецца ў рэальных умовах). Таксама мы праводзім рэгулярныя трэніроўкі для юнакоў і дзяўчат, якія выказалі жаданне супрацоўнічаць з намі на сталай аснове — гэта значыць гатовыя да моманту абзавядзення ўласнымі сем’ямі стаць паўнавартаснымі сябрамі нашай абшчыны. У абодвух выпадках упор у праграме ваенна-патрыятычнага выхавання робіцца ня толькі і ня столькі на фізычнае развіццё, але і на здаровыя традыцыйныя каштоўнасці як падмурак дзяржаўнасці», — сказаў прадстаўнік «E.N.O.T. Corp».

ef220ab2_4c60_4dcd_8f8c_9d84d6416de4_w640_s.jpg


Па словах Камаляткіна, «E.N.O.T. Corp» пакуль не праводзіў мерапрыемстваў у Беларусі, але ня супраць гэтым заняцца.«Пакуль не праводзілі. Але калі запросіце, з задавальненнем арганізуем зборы, форумы процідзеяння празаходняй радыкальнай апазіцыі і іншыя карысныя для дзяржавы мерапрыемствы. Таксама мы будзем ня супраць правядзення такіх мерапрыемстваў у любых іншых краінах — зразумела, пры адабрэнні і матэрыяльнай падтрымцы з боку адміністрацыі», — сказаў ён.

«Мы гатовыя аказаць усялякую падтрымку такім арганізацыям на тэрыторыі Беларусі»

Камаляткін падкрэслівае, што светапогляд «E.N.O.T. Corp» базуецца на традыцыйных каштоўнасцях — вера, сям’я, абшчына, дзяржава. Сябе «яноты» называюць не нацыстамі ці фашыстамі, а патрыётамі. Яны лічаць індывідуалізм страшным злом, а абшчыннасць — натуральным станам чалавечага грамадства.Камаляткін кажа, што як такіх філіялаў «E.N.O.T. Corp» у Беларусі «няма і быць ня можа», бо сама ідэя стварэння абшчын не прадугледжвае такога фармату працы. А вось прыхільнікі «янотаў» у Беларусі ёсць.

1a8cd08e_12ee_49a2_b7e0_57babd2306a9_w268.jpg


«Яноты — гэта назва канкрэтнай абшчыны, якая дыслакуецца ў Маскве і Маскоўскай вобласці. Што тычыцца прыхільнікаў, то цалкам натуральна, што нашы перакананні падзяляе велізарная колькасць людзей па ўсім сьвеце. Так, напрыклад, у афіцыйнай групе «янотаў» «Укантакце» больш за сотню падпісчыкаў з Беларусі, а на афіцыйным Youtube-канале больш за 30 тысяч праглядаў з гэтай тэрыторыі. Патэнцыйна ж нашымі сябрамі ў Беларусі мы лічым усіх беларускіх патрыётаў і прыхільнікаў традыцыйных каштоўнасьцяў», — адзначаюць у арганізацыі.
На пытаньне пра будучыя планы і праекты «E.N.O.T. Corp» у Беларусі Камаляткін адказаў няпэўна, адзначыўшы, што на дадзены момант для іх першарадную значнасць маюць унутраныя праблемы Расеі.
Між тым ён дадаў:«Калі дапусціць, што частка нашай абшчыны ці самастойная дружалюбная арганізацыя пражывае на вашай тэрыторыі, то для яе сапраўды гэтак жа будзе важная абарона і ўмацаванне дзяржаўнага ладу як гаранта ўласнага выжывання і развіцця. Мы гатовыя надаць усялякую падтрымку такім арганізацыям як на тэрыторыі Беларусі, так і ў іншых краінах СНД».
Агульныя інтарэсы Беларусі і Расеі арганізацыя «E.N.O.T. Corp» бачыць у «супрацьдзеянні заходняй экспансіі ў Эўропе».
«Мы цалкам можам дапусціць супрацоўніцтва або абʼяднанне нашых краін у той ці іншай форме, але рашэнне такіх глабальных пытанняў ляжыць па-за нашай кампетэнцыяй — яны павінны абмяркоўвацца кіраўнікамі дзяржаў, а рашэнне аб гэтым павінны прымаць суверэнныя народы... Мы вядзем пастаянную барацьбу з сіламі, якія імкнуцца падзяліць і знішчыць славян, ператварыць нас з народа ў насельніцтва, прымусіць адмовіцца ад здаровых каштоўнасцяў на карысць так званага гуманізму і талерантнасці. Менавіта ў гэтым мы бачым агульную будучыню Беларусі і Расеі», — кажа прадстаўнік «E.N.O.T. Corp».

«Яноты»-баевікі


«E.N.O.T. Corp» мае рэпутацыю ўльтрарадыкальнай паўфашысцкай структуры. Яе аснову склалі дзве расейскія нацыянальна-патрыятычныя структуры: асацыяцыя «Рэзерв» і грамадская арганізацыя «Светлая Русь». Да вайны на Данбасе байцы «E.N.O.T. Corp» у асноўным займаліся барацьбой з нелегальнай міграцыяй у Расеі (як кажуць пра сябе самі «яноты», «арганізоўвалі нашу моладзь на чыстку вуліц ад усякай брыдоты»). «E.N.O.T. Corp» ня толькі рэгулярна праводзіць ваенныя зборы для дзяцей і моладзі, але яшчэ і мае сваё стала дзейнае ваенізаванае моладзевае падраздзяленне.

6df12345_a367_49aa_87d2_8ac6eaa8cdba_w640_s.jpg


З пачаткам вайны на Данбасе баевікі «E.N.O.T. Corp» актыўна прымалі ўдзел у баявых дзеяньнях на фронце, а таксама выконвалі контравыведныя функцыі ў тыле сэпаратыстаў і выведныя — ва ўкраінскім тыле (гэтая інфармацыя змяшчаецца ў роліку «янотаў» на іхнім афіцыйным канале ў Youtube).
Паводле неафіцыйных сведчанняў, на базе гэтай нацыяналістычнай структуры дзейнічае паўнавартасная прыватная вайсковая кампанія — паўлегальнае ўзброенае падраздзяленне, якое курыруецца ФСБ. Прычым байцы «E.N.O.T. Corp» ваююць ня толькі ва Ўкраіне, але і ў Сырыі.