Расія не верне Беларусі зыходнікі беларускіх кінакарцін

Дзяржфільмафонд РФ не мае намеру перадаваць зыходныя матэрыялы беларускіх кінакарцін на захоўванне ў профільныя фільмасховішча Беларусі.



taw4n_w465h262.jpg

Пра гэта 6 лістапада заявіў кіраўнік спецыяльных праектаў Дзяржфільмафондам Андрэй Бычкоў. Паводле яго слоў, расійскі бок прапанаваў Мінкультуры Беларусі, Белтэлерадыёкампаніі і "Беларусьфільму" іншую форму супрацоўніцтва, якая дазволіць збольшага выканаць даручэнне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі вярнуць зыходныя матэрыялы ў Беларусь.

"Мне ўдалося пераканаць кіраўніцтва Дзяржфільмафонду вырабіць для Беларусі якасныя капійныя матэрыялы па расцэнках як для бюджэтных арганізацый Расіі, гэта досыць нядорага", — сказаў прадстаўнік Дзяржфільмафонду, перадае "Беларускія навіны".


Ён лічыць гэта апраўданым  бо, па яго словах, да развалу СССР кінакампаніі саюзных рэспублік самі перадавалі Дзяржфільмафонду адзнятыя матэрыялы.


Расійскі бок таксама заявіў, што не можа перадаваць зыходныя матэрыялы яшчэ і таму, што ў Беларусі не створаны неабходныя ўмовы для захоўвання кінастужак, а ў Расіі для Дзяржфільмафонду цяпер будуюцца спецыяльныя фільмасховішчы.


У сховішчах Дзяржфільмафондам знаходзіцца больш за 70 тысяч кінастужак, у тым ліку каля 400 беларускіх фільмаў.

telegraf.by