Расійскі консул наведаў затрыманую грамадзянку Расіі Веру Цвікевіч
З яго слоў, ніякіх следчых дзеянняў з удзелам дзяўчыны праведзена не было, перадаюць праваабаронцы.

У панядзелак у родных Веры Цвікевіч абяцалі прыняць перадачу.
Следчым яшчэ не дадзены дазвол на наведванне Веры адвакатам, з якім заключана дамова.
27 студзеня ў Мінску па падазрэнні ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, затрымалі 29-гадовую грамадзянку Расійскай Федэрацыі Веру Цвікевіч. У якасці падазрэння выступіла фатаграфія Веры на першай паласе газеты «Камсамольская праўда ў Беларусі» ад 25 жніўня 2020 года.