Расійскі махляр пад маркай развіцця шоу-бізнесу зарабіў на даверлівых беларусах больш як 1 млрд. рублёў
Пракуратура Савецкага раёна Мінска распачала справу за махлярства ў асабліва буйным памеры на падставе ч. 4 арт. 209 КК у дачыненні да грамадзяніна Расіі 1967 года нараджэння, ураджэнца Іванава.
Як паведаміў БелаПАН памочнік пракурора Савецкага раёна Ягор Якаўлеў, падазроны з лістапада 2009 года па ліпень 2014 года шляхам падману і злоўжывання даверам
грамадзян пад маркай неабходнасці выплаціць ганарары расійскім артыстам, з якімі ў яго нібыта былі дагаворныя адносіны, і пад маркай развіцця свайго бізнесу прасіў дапамогі ў знаёмых у атрыманні
грашовых сродкаў, у тым ліку шляхам афармлення імі крэдытаў у банках.
Нанесены махляром урон ацэньваецца ў 1,2 млрд. рублёў.
Для разгляду матэрыялы крымінальнай справы накіраваны ў Савецкі раённы аддзел Следчага камітэта.
У пракуратуры не выключаюць, што падчас следства могуць адкрыцца іншыя эпізоды злачыннай дзейнасці падазронага.
Месцазнаходжанне падазронага ўстанаўліваецца.